Кіраўнік польскага ўрада абвясціў, што на працягу шасці месяцаў, пачынаючы з 1 лютага, стаўка падатку на дададзеную вартасць на паліва будзе зніжаная з 23 да 8%.

«Гэта будзе радыкальнае змяненне цэн. Палякі ўбачаць на запраўках яшчэ больш нізкія цэны на паліва. Я спадзяюся, што гэта адбудзецца ўжо праз тры, максімум — праз чатыры тыдні. Паводле нашых разлікаў, цана за літр паліва знізіцца на 60 грошаў (13 еўрацэнтаў), можа быць, нават на 70 грошаў (15 еўрацэнтаў). Гэтыя выдаткі бюджэт польскай дзяржавы бярэ на сябе», — сказаў кіраўнік урада.

Матэвуш Маравецкі таксама паведаміў, што ўрад прыняў рашэнне аб зніжэнні стаўкі ПДВ да 0%, а фактычна — аб яе адмене. Гэта тычыцца прадуктаў, якія ў цяперашні час пакрываюцца стаўкай 5%, а гэта большасць прадуктаў харчавання.

Як сказаў прэм'ер, згодна з урадавымі разлікамі, пасля зніжэння стаўкі ПДВ у кашальку кожнага паляка павінна заставацца на 45 злотых больш (10 еўра).

«Я таксама заклікаю ўсіх прадпрымальнікаў, якія прадаюць харчаванне, знізіць цэны на прадукты на 5 злотых (1 еўра). Гэта вельмі важна, бо гэта не заробак прадпрымальнікаў, а гэта частка таго, што трапляе ў бюджэт польскай дзяржавы. Мы зніжаем самую нізкую дапушчальную стаўку ПДВ у ЕС да нуля. Гэта прывядзе да таго, з 1 лютага знізяцца цэны на ўсе прадукты», — сказаў кіраўнік урада.

Матэвуш Маравецкі таксама заклікаў людзей правяраць, ці сапраўды ўладальнікі крамаў у іх раёне знізілі цэны на прадукты.

Сярэдняя пенсія ў Польшчы большая за сярэдні заробак у Беларусі. Мала таго, там яшчэ выплачваюць і 13-ю пенсію

Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0