Сусветны банк таксама прагназаваў падзенне ВУП і ў папярэднім аглядзе, які выйшаў у кастрычніку мінулага года. Тады ён знізіў ацэнку з росту ў 1,9% да падзення на 2,8%.
У 2023 годзе, як і раней, Сусветны банк чакае росту беларускай эканомікі ў 2,3%.
Нагадаем, Міжнародны валютны фонд у снежні мінулага года прагназаваў, што рост ВУП Беларусі ў 2022 годзе будзе на ўзроўні 0,5%.
«Пры любым сцэнары цэны будуць расці і расці». Эканаміст пра занадта аптымістычныя планы ў айчыннай эканоміцы
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?





