Мужчыну судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295 (незаконнае набыццё, захоўванне і нашэнне выбуховых рэчываў і выбуховай прылады); ч. 3 арт. 295 (незаконны выраб, захоўванне і нашэнне выбуховай прылады, учыненае паўторна); арт. 14, п. 5 ч. 2 арт. 139 (замах на наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), учыненае агульнанебяспечным спосабам).

Ён прызнаў сваю віну часткова.

Суд прысудзіў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў), а таксама да прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму. Суд таксама абавязаў выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 тысяч рублёў яго жонцы.

«У мяне ён прабачэння не просіць, толькі ў дачкі». Жанчына з-пад Лепеля расказала, як яе з дзіцём ледзь не ўзарваў уласны муж

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0