Жыхароў суседніх дамоў, чые вокны выходзілі на працэсію, шакавала, што падчас усёй цырымоніі труна нябожчыцы была загорнута ў нацысцкі сцяг Трэцяга Рэйха са свастыкай. Удзельнікі цырымоніі праводзілі труну з целам нацысцкім вітаннем.
Мы заблюрылі нацысцкі сімвал. Фота: roma.corriere.it
Ватыкан назваў падзею абражальнай і непрымальнай для царквы, а італьянская паліцыя ўстанаўлівае асоб, якія адважыліся карыстацца сімволікай Трэцяга Рэйху ў цэнтры сталіцы.
Прамога дачынення да Беларусі сітуацыя не мае, але некаторыя рэчы ўсё ж выразна ілюструе.
У 2016-м у Беларусь прыязджала дэлегацыя еўрапейскіх неанацыстаў, у складзе якой быў лідар Forza Nuova Раберта Фіорэ.
Лідары італьянскіх і брытанскіх неанацыстаў наведалі Беларусь, іх суправаджалі Дзермант і Шпакоўскі
Суправаджалі яго член канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі, а таксама Аляксей Дзерман і Юрый Шаўцоў.
Лідар Forza Nuova Раберта Фіорэ чацвёрты справа
Апроч таго, дапушчальным сустрэцца з Фіорэ палічылі Алег Гайдукевіч і Ігар Марзалюк. Па чыім запрашэнні неанацысты прыехалі ў Беларусь не паведамлялася.





