Жан Марэль По выступае ў прапагандысцкім роліку МУС, запісаным у студзені мінулага года са словамі, што будзе рады бачыць сілавікоў на стадыёне. Ролік сабраў мноства негатыўных каментароў ад заўзятараў.
3 верасня Лукашэнка адкрываў у Мінску стадыён «Дынама-Юні». Падчас цырымоніі асаблівую ягоную ўвагу прыцягнуў футбаліст з Кот-д'Івуара, гулец мінскага «Дынама» Жан Марэль По.
«Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся, дыктатуры ў нас тут няма, як некаторыя пужалі вас», — сказаў тады Лукашэнка афрыканскаму футбалісту.
Прайшло чатыры месяцы, і По пераехаў гуляць у егіпецкую каманду, якая ідзе на перадапошнім месцы ў мясцовым чэмпіянаце.





