Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

«У рэжыме праўды» — так назвалі праект, які запусцілі пад крылом таварыства «Веды», якое ўзначальвае Гігін. Спачатку наваспечаныя эксперты ездзілі з майстар-класамі па краіне. Яны гэта назвалі народнай адукацыйнай праграмай — нібыта разбуралі фэйкі. Але да «яркіх спікераў» (як заяўлена было ў афішах) скептычна ставяцца нават прыхільнікі Лукашэнкі. «Хто гэта?» — жартавалі з іх у сацсетках.

У канцы снежня спікеры з аднайменнай праграмай прыйшлі на БТ. Хто яны?

Прадпрымальнік Станіслаў Яскевіч — даўні сябра параалімпійца Аляксея Талая. 

Яскевічу 41 год. Ён быў пастаянным удзельнікам праўладных аўтапрабегаў. Ездзіў у першых шэрагах у машыне са сцягам. Расказваў, што падлеткі паказвалі ім непрыстойныя жэсты. А дагэтуль пікетаваў польскую амбасаду з плакатам «Спыніце інтэрвенцыю».

Фота: з асабістых сацсетак

Фота: з асабістых сацсетак

«Усе памятаюць радасць ад сустрэчы ў сеціве роднай ЧЗ-аватаркі, шчырую ўсмешку ад сцяжка ці георгіеўскай стужкі на аўто», — настальгіраваў ён па падзеях 2020-га.

Як прадпрымальнік ён займаецца прасоўваннем тавараў.

«Я з дзяцінства быў актыўны і нешта прадпрымаў. Мне давялося расці фактычна самому: мама была сур’ёзна хворая, бацька мной не займаўся», — расказваў ён «СБ».

Пасля выбараў Яскевіч пазіцыянуе сябе блогерам. Летась удзельнічаў нават у трэнінгу Мінабароны «Гульні блогераў» — бегаў у бронікамізэльцы і ваеннай форме, гуляўся ў экстрэмальную журналістыку, захоплена здымаючы сябе на тэлефон.

Іншы наваспечаны вядоўца — бізнэсоўца Аляксандр Хоміч. У сацсетках ён хваліўся, што наведваў майстар-класы «Бізнэс маладосці» — гэтыя расійскія трэнінгі называюць звычайным разводам.

Фота: з асабістых сацсетак

Фота: з асабістых сацсетак

Зрэшты, з улікам таго, што жыве ён у катэджы ў Лагойскім раёне і разам з сям’ёй ездзіць адпачываць на гарналыжныя курорты ў Сочы, нядрэнна зарабляць атрымліваецца.

Жонка бізнэсоўца — праўладная блогерка Юлія Хоміч, якая таксама цяпер вядучая БТ. Ёй 35, яна з Талачына, скончыла Акадэмію кіравання, юрыст па спецыяльнасці.

Раней працавала рыэлтарам, а пасля сышла ў дэкрэт. З мужам яна на працы і пазнаёмілася — ён купляў участак пад дом і пазваніў у агенцтва, дзе працавала Хоміч. Цяпер сям’я жыве на тым участку.

Фота: з асабістых сацсетак

Фота: з асабістых сацсетак

Юлія ўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці Top of the World у 2017 годзе, дзе стала першай віцэ-місіс. У інтэрв’ю яна часта падкрэслівае, што вусны ў яе свае.

Чым запомнілася Хоміч? На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі адразу пасля выбараў, яна гучна скандавала «За бацьку!». Пасля скардзілася, што ў салоне ёй адмовіліся рабіць манікюр праз яе палітычныя погляды. «Гэта сапраўдны фашызм», — абуралася яна.

Летась у студзені пасля хакейнага матча яна выбегла на лёд, каб пацалаваць Лукашэнку. А потым падчас «Вялікай размовы» актыўна абараняла яго ад нязручных пытанняў журналістаў BBC і CNN.

Фота: з асабістых сацсетак

Фота: з асабістых сацсетак

Апошні «пасланнік праўды» ў гэтай чацвёрцы — блогер і музыка Цімур Прахін. «Наша Ніва» раней ужо пісала пра яго, але магчыма, вы не пазналі яго без вусаў.

Аўтар патрыятычна-маральных песень, займаецца спектаклямі для дзяцей. Прахін узначальваў лукашэнкаўскія шэсці. Расказваў, што мама яго ў палітычных поглядах падтрымлівае, а вось з жонкай праз гэта разышоўся.

Чытайце таксама:

З крыжам, сцягам і з вусамі. Расказваем, што за тройца ўзначальвае лукашэнкаўскія шэсці

Хто такая Ксенія Лебедзева, якая асвятляе жаночыя маршы для БТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0