Алесь Капуцкі.

Алесь Капуцкі.

Адразу пасля затрымання на Капуцкага склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.

1 студзеня Алесь мусіў выйсці на волю, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.

Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага зноў не адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0