Паўтарагадовая дзяўчынка выпала з акна ў Лельчыцах. Яна ў цяжкім стане
Бяда здарылася 15 студзеня. Дзяўчынка знаходзілася дома з маці і чатырохгадовым братам.
Застаўшыся без нагляду, яна залезла на падаконнік, адкрыла акно і ўпала ўніз з чацвёртага паверха. паведамляе СК.
Падзенне дзяўчынкі выявілі старэйшыя браты, вярнуўшыся з прагулкі.
Дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ