Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы PBH, а беларусам было дастаткова дыплома па ІТ-спецыяльнасці або вопыту ў ІТ больш за адзін год, піша Dev.by.

Для Беларусі праграма дзейнічае па ранейшых правілах да 31 студзеня 2022 года. З 1 лютага 2022-га правілы праграмы для ўсіх удзельнікаў PBH (Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Расія, Украіна, Азербайджан) будуць аднолькавымі.

Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18,3 тысячы выдадзеных віз з паметкай PBH. Большасць віз атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі з ліпеня 2021 года. Паводле звестак польскага памежнага камітэта, па візе PBH заехалі 7,6 тысячы беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0