«У апублікаваным праекце зменаў у Канстытуцыю гэтая прапанова ўключаная ў артыкул 89-5, — звяртае ўвагу юрыст. — Я разглядаю яе хутчэй як нерацыянальную. Справа ў тым, што ў кожнага дзяржаўнага органа ёсць пэўны парадак прыняцця рашэнняў, і ў выпадку наяўнасці паўнамоцтваў — выдання правовых актаў. Прадугледжаны механізм скасавання рашэнняў і актаў вышэйстаячым дзяржаўным органам, судом ці Канстытуцыйным судом. Уключэнне ў норматворчы ланцужок яшчэ і УНС, асабліва пры няпэўнасці наконт структуры і паўнамоцтваў гэтага органа, уяўляецца неабгрунтаваным».

Як лічыць адвакат, гэта выклікае перакос у працы дзяржаўных органаў і неабгрунтавана надзеліць УНС звышпаўнамоцтвамі, што супярэчыць агульным канстытуцыйным прынцыпам.

Паўстае лагічнае пытанне, ці не дэзавуіруе новаўвядзенне законатворчасць. Які сэнс, калі ўсё можа быць адменена росчыркам пяра?

«Больш верагодна, што гэта можа дэзавуіраваць норматворчасць у пэўных сферах, найперш стратэгічных, якія будуць больш цікавыя для УНС», — лічыць Андрэй Мачалаў.

Па словах юрыста, гісторыя ведае мноства такіх прэцэдэнтаў, але самыя блізкія для нас прыклады — з’езды КПСС: «Мне гэта вельмі нагадвае УНС у рэдакцыі Канстытуцыі, што нам прапаноўваюць. Не трэба быць гісторыкам, каб разумець, як гэта адбілася на развіціі Беларусі, і чым абярнулася для нашай краіны».

Рэмарка Вольгі Сяргеевай наконт адмены любога прававога акта прагучала настолькі безапеляцыйна, што ўзнікла пытанне, а ці можна змяніць рашэннем УНС які-небудзь артыкул Канстытуцыі.

«Тут ёсць вельмі сур’ёзная супярэчнасць, і ў будучым, калі прапаноўваемая рэдакцыя будзе прынятая, гэта можа справакаваць канстытуцыйны крызіс, — лічыць Андрэй Мачалаў. — З аднаго боку, УНС прапануюць надзяліць паўнамоцтвам скасоўваць прававыя акты. Сёння заканадаўства Беларусі адносіць да нарматыўных прававых акты ад тэхнічных да Канстытуцыі. Тэарэтычна, гэта можа пагражаць дэмакратычным прынцыпам краіны. З другога боку, раздзел VIII Канстытуцыі (як дзеючай, так і той, што прапаноўваюць) прадугледжвае, што Канстутыцыя можа быць змененая двумя спосабамі — парламентам ці на рэферэндуме».

Чытайце таксама:

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0