Сутнасць Wordle наступная: гульцу даецца шэсць спробаў, каб адгадаць слова з пяці літар (блізкі аналаг гульні — дзіцячая «быкі і каровы»). Пасля кожнай спробы Wordle паказвае, якія літары супадаюць з літарамі загаданага слова. Кожны дзень з'яўляецца новае слова.

Гульню прыдумаў брытанскі праграміст з Нью-Ёрка Джош Уордл, калі сядзеў на каранціне. Ён і яго дзяўчына любяць гульні са словамі, і Джош прыдумаў спосаб бавіць час у пандэмію.

Прычым назва Wordle — гэта гульня слоў, яна утвораная ад «слова» (Word) і прозвішча распрацоўшчыка Уордл (Wardle).

Спачатку Уорлд і Шах некалькі месяцаў гулялі ўдваіх, потым паказалі гульню сваякам, а пасля гэтага распрацоўшчык вырашыў зрабіць галаваломку для ўсяго свету. Гэта адбылося ў кастрычніку 2021 года.

Праз нейкі час гульню сталі перакладаць на іншыя мовы, у тым ліку і беларускую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0