Па адной з версій, на гэтым моманце тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў, што «калі хоць на аднаго супрацоўніка будзе заведзена крымінальная справа, то са шчытамі будуць стаяць супрацоўнікі Следчага камітэта».

Пасля гэтага нейкі час паўстала нават пытанне аб перадачы следчых функцый, прынамсі, тых, што датычацца 27 раздзела Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) да МУС.

«Але Наскевіч яшчэ спрабаваў рэабілітавацца і даказаць сваю вернасць сістэме: ніводнай крымінальнай справы па факце катаванняў, забойстваў, нанясенняў увеччаў і іншага не было заведзена, — кажа наша крыніца. — Таксама персанальна Наскевічу прыпісваецца ініцыятыва заводзіць крымінальныя справы за тое, што раней трактавалася як адміністратыўныя. Першы такі выпадак быў пасля маршу ў Курапаты, калі затрыманых па 23.34 пачалі прыцягваць і па крымінальных справах аб «масавых беспарадках».

Аднак нягледзячы на гэта 11 сакавіка 2021 Наскевіча на пасадзе замяніў былы намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гора. І калі іншыя сілавікі, той жа Караеў, Вакульчык ці Барсукоў на віду і маюць пасады памочнікаў Лукашэнкі, то пра Наскевіча з таго моманту не было нічога чуваць. Дзе працуе і чым займаецца?

Як высветліла «Наша Ніва», ніякай пасады былому старшыні Следчага камітэта не прапанавалі, таксама ніякай грамадзянскай работы на гэты час ён не знайшоў. У адстаўку ён выйшаў у званні генерал-маёра, яму 51 год, і хутчэй за ўсё, ён ужо на пенсіі.

«Наскевіч у мініяцюры паўтарыў лёс савецкага функцыянера Георгія Малянкова, якога з пасады кіраўніка саўміна СССР адправілі кіраваць электрастанцыяй ва Усць-Каменагорску, — адзначае суразмоўца «Нашай Нівы». — Так і гэтаму прапанавалі нешта такое дробнае, чаго гонар «міністра па следстве» не мог вынесці, палічыўшы за лепшае быць беспрацоўным, чым служыць на такой дзяржаўнай службе».

Чытайце таксама:

Іван Наскевіч напісаў кандыдацкую дысертацыю, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць існавання Следчага камітэта

Замест Наскевіча старшынёй Следчага камітэта стаў Дзмітрый Гара, які 26 гадоў служыў у КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?