Заказчык шукае аўтамабіль з прабегам, выпушчаны не раней за 2021 год. Арыентаваны кошт — 73 тысячы беларускіх рублёў, але не болей чым 25 тысяч еўра. Крыніца фінансавання — уласныя сродкі.

Найбольшую цікавасць выклікае тэхнічная заяўка. У ёй пазначаныя больш за трыццаць характарыстык, якім павінен адпавядаць аўтамабіль.

Напрыклад, круіз-кантроль і датчыкі паркоўкі. Гэта цалкам звычайнае пажаданне, такія опцыі прысутнічаюць у многіх сучасных мадэлях.

Але тры параметры, пазначаныя ў заяўцы, — пярэдні прывад, 8-АКП і рэйлінгі — істотна звужаюць пошук. Адпавядаюць гэтым характарыстыкам толькі два красоверы, якія былі афіцыйна прадстаўлены на рынку Беларусі — Skoda Karoq і Volkswagen Taos.

Аднак з-за контрсанкцыяў аўтамабілі Skoda забаронена ўвозіць у Беларусь. Дылер не можа іх прадаваць.

То-бок пошук звужаецца да Volkswagen Taos. І гэта можна было б лічыць супадзеннем, калі б не яшчэ дзве акалічнасці. У заяўцы пазначаныя таксама колер пажаданага аўтамабіля (металік) і прабег (не больш за 3700 км). Выглядае, што дакумент пісаўся пад канкрэтны экзэмпляр.

«Гледзячы па даных той жа электронай пляцоўцы, галоўны рэдактар аддае перавагу Volkswagen, — заўважае «Флагшток». — У 2015 годзе ў якасці службовага транспарту былі набытыя Volkswagen T6 і Volkswagen Passat».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0