Учора, 21 студзеня, у Гродне затрымалі журналіста Міхала Карневіча. Пра гэта стала вядома праваабаронцам-вясноўцам.
Падрабязнасці і прычыны затрымання пакуль невядомыя.
У мінулым Карневіч працаваў на мясцовыя СМІ, а таксама пісаў для радыё «Свабода» і «Народнай волі».





