Мужчына захоўваў у гаражы дома і на дачы зброю і боепрыпасы, якія знайшоў падчас раскопак у месцах баявых дзеянняў часоў вайны. Раскопкі, удакладнілі ў міліцыі, былі незаконныя.

Усяго ў гомельскага «чорнага археолага» канфіскавалі 18 артылерыйскіх узрывальнікаў, тры ружэйныя гранаты, аскепкава-фугасныя і бранябойна-трасуючыя артылерыйскія снарады, а таксама самаробны пісталет. Эксперты ўжо вызначылі, што ўсё гэта прыдатна для выбухаў і стрэлаў.

Гамяльчук запэўнівае, што не збіраўся выкарыстоўваць баявы арсенал у злачынных мэтах. Але ў дачыненні да яго ўсё адно распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0