Забруджаная рака. Фота: prokuratura.gov.by

Забруджаная рака. Фота: prokuratura.gov.by

Дзяржаўнае прадпрыемства «Гаррамліўнесцёк» займаецца адвядзеннем, ачысткай і скідам у вадаёмы паверхневых (дажджавых, талых і палівамыйных) ды нарматыўна чыстых (вычышчаных) вытворчых сцёкавых вод Мінска па дажджавых калектарах.

Пракуратура высветліла, што сцёкавыя воды, забруджаныя нафтавымі адыходамі, траплялі ў раку Лошыца з ліўнесцёку, які знаходзіцца на балансе гэтага прадпрыемства.

У выніку «Гаррамліўнесцёк» прыцягнулі да адказнасці і прызначылі штрафы ў памеры 70 і 60 базавых велічынь. Адпаведна, гаворка ідзе пра сумы ў 2240 і 1920 рублёў, бо з 1 студзеня 2022 года базавая велічыня складае 32 рублі. Таксама прадпрыемства мусіць кампенсаваць страты на суму звыш 4,9 тысяч рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0