Фота: БелТА

Фота: БелТА

Кіраўнік ДПК звярнуў увагу на тое, што мінулы год быў для памежнікаў асаблівы, напружаны. «Ніколі на нашых межах не было такой канцэнтрацыі войскаў сумежных дзяржаў», — растлумачыў ён.

Напрыклад, на польскім напрамку непасрэдна ля беларускіх межаў знаходзяцца 15 тысяч чалавек — прадстаўнікоў сілавога блока. Гэта значыць, «на кожныя 200 м прыходзіцца па 7-8 чалавек». «Навошта гэта? Напружанасць і разнастайныя правакацыі. Абстрэл нашых памежных слупоў, знішчэнне на польскім кірунку шчыткоў».

Напружанай застаецца абстаноўка і на паўднёвым кірунку. «Мы ніколі не думалі, што наша паўднёвая суседка будзе сябе так паводзіць», — выказаўся кіраўнік ДПК пра Украіну і згадаў у якасці прыкладу недружалюбныя паводзіны на вучэнні «Палессе».

Цяпер, выкарыстоўваючы як падставу планы па правядзенні сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Саюзная рашучасць», украінскі бок нагнятае істэрыю, адзначыў Анатоль Лапо.

«Прыцягваюцца дадатковыя сілы і сродкі для аховы мяжы, хоць цяпер памежнікаў Беларусі і Украіны для нармальнай аховы мяжы дастаткова пры ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, — сказаў ён. — Але да іх [ва Украіну] прыйшлі зусім іншыя гаспадары, інструктары, якія паставілі зусім іншыя задачы. Абстаноўка мяняецца».

«Вы выдатна ведаеце, што кожны прымежны канфлікт пачынаецца з дробязяў. Сёння Лукашэнку было даложана аб недапушчэнні перарастання гэтых дробязяў у поўнамаштабны канфлікт, хоць сумежны бок нас на гэта штурхае. Але мы, памежнікі, адэкватныя людзі, як і ўсе беларусы. Мы заўсёды ацэньвалі, ацэньваем і будзем ацэньваць абстаноўку. Але адразу скажу ўсім і ўся, што бяспека нашых дзяржаўных межаў будзе забяспечаная любым спосабам, сілы і сродкі ў нас для гэтага ёсць», — падкрэсліў старшыня Дзяржпамежкамітэта.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе асноўныя намаганні ў ахове і абсталяванні дзяржаўнай мяжы будуць сканцэнтраваныя на ўкраінскім кірунку і на тых напрамках, дзе будуць выяўленыя выклікі і пагрозы бяспекі. Пры гэтым аб перакідцы сіл і сродкаў гаворкі не вядзецца. «Будзе ўзмацненне за кошт рэзерваў, — растлумачыў Анатоль Лапо, удакладніўшы, што за кошт з'яўлення новай сучаснай тэхнікі вызваляюцца людскія рэсурсы. — Будзе манеўр. Нідзе паслаблення не будзе».

Лукашэнка расказаў, што ЗША папярэдзілі Мінск пра тое, якім будзе адказ у выпадку нарошчвання расійскай прысутнасці ў Беларусі

Лукашэнка адказаў Пазняку наконт акупацыі Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?