Як вынікае з матэрыялаў справы, хлопец узяў на пракат электрасамакат і вырашыў пакаць свайго сябра, аднак парушыў правілы бяспекі.
На ўчастку тратуара з боку праспекта Незалежнасці ў кірунку вуліцы Філімонава малады чалавек не справіўся ў кіраваннем, самакат перакуліўся. Сябар атрымаў шматлікія пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму. У бальніцы ён памёр.
Хлопца, які кіраваў самакатам, цяпер будуць судзіць (ч. 1 арт. 144 КК), яму пагражае пакаранне ў выглядзе выпраўленчых парц тэрмінам на два гады, або «хімія» да трох год, або пазбаўленне свабоды на такі ж тэрмін. Справу накіравалі ў суд, абвінавачаны пакуль на свабодзе, пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Пракаціцца па «Кароне» на самакаце каштуе 63 рублі. Суд вынес рашэнне па рэзананснай справе





