Краіны — члены НАТА накіравалі дадатковыя сілы ва Усходнюю Еўропу.
Так, Данія адправіла фрэгат ў Балтыйскае мора і збіраецца перакінуць чатыры знішчальнікі F-16 у Літву. Іспанія адпраўляе ваенныя караблі для ўзмацнення групоўкі НАТА і разглядае магчымасць адпраўкі сваіх знішчальнікаў у Балгарыю.
Нідэрланды ўжо вырашылі перакінуць у красавіку ў Балгарыю два свае знішчальнікі F-35. Францыя выказала гатоўнасць перакінуць вайскоўцаў у Румынію. ЗША таксама далі зразумець, што гатовыя ўзмацніць сваю вайсковую прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс.
«НАТА працягне прымаць усе неабходныя меры для сваёй абароны і абароны ўсіх саюзнікаў, у тым ліку шляхам умацавання ўсходняй часткі альянсу. Мы заўсёды будзем рэагаваць на любое пагаршэнне абстаноўкі ў галіне бяспекі, у тым ліку шляхам умацавання нашай калектыўнай абароны», — заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.
«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?
Лукашэнка расказаў, што ЗША папярэдзілі Мінск пра тое, якім будзе адказ у выпадку нарошчвання расійскай прысутнасці ў Беларусі
ЗША працягвае перадаваць Украіне зброю і рыштунак, Канада збіраецца далучыцца





