У стрыме Пратасевіч заявіў, што яго сёння ўпершыню за доўгі час выпусцілі з месца, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Але Раман працягвае быць пад крымінальным пераследам. Таксама Пратасевіч заявіў, што заключыў дасудовую дамову са следствам. Ён не ведае, калі скончыцца расследаванне крымінальнай справы. Дадаў толькі, што яе вядзе Следчы камітэт, а не КДБ.

Нагадаем, што раней дасудовую дамову са следствам заключыла Сафія Сапега. Крымінальную справў у дачыненні да яе перадалі ў суд.

Таксама ў стрыме Пратасевіч кажа пра пасадку самалёта Ryanair— «маглі падставіць свае».

Пра тэлеграм-канал, які Пратасевіч пачаў весці, але хутка закінуў, таксама было згадана. Раман кажа, што будзе весці яго як асабісты блог.

На пытанне, хто перамог на прэзідэнцкіх выбарах-2020, ён адказаў: «Не майго розуму справа».

Было заўважна, што Раман нярвуецца. Адказы на многія пытанні ён не даваў, ухіляўся, тлумачыў, што «пытанне не ў яго кампетэнцыі» ці «даваць ацэнку мусяць адпаведныя людзі» (ці «адпаведныя органы»).

Ён запэўніў, што падчас знаходжання на Данбасе нікога не забіваў і нават не страляў.

Таксама ў яго прамове было шмат казённых выразаў, кшталту «беларускія спецслужбы неаданаразова даказалі, што яны прафесіяналы сваёй справы». Таксама Пратасевіч сказаў, што яму «трэба падумаць, чым можа быць карысным грамадству і дзяржаве». Лукашэнку ён называў выключна дадаючы «прэзідэнт».

Чытайце таксама: Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0