Гэта на 199 рублёў больш, чым месяцам раней. Скачок у заробку адбываецца звычайна з-за выплат гадавых прэмій. А ў наступным месяцы памер зноў зніжаецца.
Калі ж адмінусаваць падаткі, то сярэдні заробак «чыстымі» складзе 1440,7 рубля.
У пераліку на сярэдні курс даляра ў снежні (2,5315) — гэта 568,8 даляра, па курсе на заўтра (2,5914) — 556 даляраў.
Медыянны заробак (палова людзей атрымлівае больш за гэтую лічбу, а палова — меней) у лістападзе склаў 1096 рублёў «бруднымі», або 942 рублі «чыстымі».





