Прыбярэжныя раёны астравоў Тонга, а ў некаторых выпадках і цэлыя астравы змытыя цунамі
Навукоўцы агенцтва НАСА кажуць, што шкода, нанесеная стыхіяй у Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне, значна маштабнейшая, чым здавалася да гэтага часу. Апошнія даследаванні паказалі, што значная частка аднайменнага з вулканам вострава Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай практычна перастала існаваць.
Да вывяржэння гэты востраў фактычна складаўся з двух незаселеных астравоў — Хунга-Тонга і Хунга-Хаапай, якія з 2014 года злучыліся ў адзін дзякуючы сфармаванаму паміж імі вулканічнаму перасмыку. Зараз, па словах спецыялістаў НАСА, сярэдняе звяно цалкам разбурана, а ад двух больш старых астравоў засталіся толькі невялікія фрагменты.
З населеных астравоў Ціхага акіяна больш за ўсіх ад стыхіі пацярпеў архіпелаг Каралеўства Тонга. Паводле ацэнак ААН, каля 80% жыхароў гэтай астраўной дзяржавы адчулі на сабе наступствы вывяржэння і выкліканага ім цунамі. Загінулымі лічацца тры чалавекі.
На сталіцу Тонгі Нукуалофу абрынулася хваля вышынёй 1,2 метры. Жыхары горада ратаваліся на ўзвышшах. Многія пацярпелі не толькі ад затаплення, але і ад камянёў ды попелу, якія сыпаліся зверху.
Момант вывяржэння падводнага вулкана ў Ціхім акіяне патрапіў на відэа
Каласальнае вывяржэнне падводнага вулкана ў Ціхім акіяне: цунамі ўдарыла па Тонга і рухаецца да Новай Зеландыі
У Японіі зафіксавалі цунамі, выкліканае вывяржэннем вулкана ў Паўднёвым паўшар'і





