Джон Кірбі. Фота: Alex Wong / Getty Images
Пентагон павысіў гатоўнасць войскаў праз сітуацыю вакол Украіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША Джон Кірбі.
«Частку войскаў у ЗША прывялі ў стан павышанай гатоўнасці», — сказаў Кірбі.
Гаворка ідзе пра 8,5 тысяч вайскоўцаў, якіх ЗША гатовыя перакінуць у Еўропу. Але пакуль што пастановы аб іх разгортванні не было, дадаў прадстаўнік Пентагона.
Дзярждэпартамент ЗША пра расійска-беларускія вучэнні: Гэта надзвычай небяспечна
ЗША разглядаюць адпраўку ў Еўропу вайскоўцаў, авіяцыі і флота
Энтані Блінкен: Перасячэнне мяжы Украіны любымі расійскімі ўзброенымі сіламі будзе лічыцца ўварваннем





