Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы Павел Солах пасля нарады з удзелам чальцоў урада і прэзідэнта Польшчы, паведамляе «Украінская праўда».
Павел Салох паведаміў, што падчас сустрэчы «абмяркоўвалася пытанне камунікацыі і прапаноў, якія будуць прадстаўленыя на абмеркаванні з саюзнікамі».
«Мы чакаем, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя дні», сказаў кіраўнік бюро.
«Абмяркоўвалася пытанне ваеннай дапамогі. Пакуль я не магу падзяліцца дэталямі», — дадаў ён. Солах заявіў, што «самым важным цяпер з'яўляецца каардынацыя паміж саюзнікамі».
«Калі мы будзем мець справу з узброенай канфрантацыяй, то найважнейшай была б ваенная і гуманітарная дапамога. Вельмі важная дзейнасць у палітычным вымярэнні і фармаванне адзінага мэсэджа з боку заходніх краін», — адзначыў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі.
«Цяпер аб павелічэнні нашых войскаў ва Украіне гаворка не ідзе. Украінцы таксама гэтага не просяць. Мы стараемся ўзгадняць усе дзеянні з нашымі саюзнікамі», - дадаў ён.
Таксама, паводле яго слоў, у бліжэйшы час чакаюць польска-амерыканскія кансультацыі на гэтую тэму.
Краіны НАТА абвясцілі пра перакідванне дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу





