Паводле яго слоў, будзе арганізаванае як датэрміновае галасаванне, так і ў асноўны дзень волевыяўлення.
«Час такі ж — з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка па суботу і ў нядзелю — асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца», — сказаў Іван Толкач.
Такім чынам, дні датэрміновага галасавання: з аўторка, 22 лютага па 26 лютага ўключна.
Сам рэферэндум павінен прайсці 27 лютага.
Датэрміновае галасаванне выклікае ў назіральнікаў вялікія пытанні.
Так на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі 42 працэнты, у Мінску — 33,40%, у Гомельскай вобласці — 55%. Пры тым, што ў асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, на ўчастках фіксаваліся вялікія чэргі. Назіральнікі раней выказваі асцярогі, што менавіта датэрміновае галасаванне з'яўляецца адным са спосабаў маніпуляцый.





