Фота прэс-службы Лукашэнкі
«Так склалася гістарычна: нашы поспехі, натуральна, не ў радасць нашым канкурэнтам, перш за ўсё геапалітычным. Яны заўсёды раздражнялі і правакавалі так званы калектыўны Захад на неадэкватныя ў дачыненні да Беларусі дзеянні», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Лукашэнка падкрэсліў, што развіццё працягваецца, насуперак санкцыям. Разам з тым сітуацыя застаецца складанай.
«Аднак насуперак санкцыям, з якімі жывём і развіваемся ўвесь гэты час, мы шмат чаго дасягнулі. Цяпер сітуацыя ўскладняецца і пандэміяй кавіду, новым вітком эканамічнага, палітычнага шантажу, нагнятаннем ваеннай істэрыі на беларускіх межах», — сказаў ён.
А таксама падкрэсліў важнасць імпартазамяшчэння ў такім кантэксце.
«Намі шмат зроблена па імпартазамяшчэнні і развіцці экспарту. Хоць 20 гадоў таму не ўсе разумелі і падтрымлівалі мае падыходы. І калі б мы тады не спахапіліся, што сёння рабілі б з так званымі санкцыямі?» — сказаў Лукашэнка.





