«Супрацоўніца банка» паведаміла жанчыне, што на яе імя афармляецца крэдыт. Праз некалькі хвілін патэлефанаваў так званы супрацоўнік службы бяспекі, а затым і «начальнік крымінальнага вышуку». Усе яны «спрабавалі дапамагчы» кліентцы банка не страціць грошы, паведамляе СК.
У гэты ж дзень жанчына аформіла крэдыт на 10000 рублёў, які быў пераведзены на іншы рахунак з дапамогай раней устаноўленай ёю «ахоўнай праграмы».
Акрамя таго, з яшчэ адной банкаўскай карты пацярпелай адбылося спісанне 2200 рублёў. Магіляўчанка звярнулася ў міліцыю.
Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены ў буйным памеры).





