Пазней прадстаўнік SayGames Дзяніс Вайханскі паведаміў devby, што другая юрыдычная асоба кампаніі ў ПВТ «Кажыгульні» (увайшло ў ПВТ летам 2021) — застаецца рэзідэнтам Парку.
— Мы былі і застаемся у Беларусі. Праводзім рэструктурызацыю, наша кампанія ў ПВТ — гэта «КажыГульні». З намі ўсё добра, мы не сыходзілі з ПВТ і не збіраемся.
***
Студыя SayGames — у сусветнай пяцёрцы найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (па колькасці загрузак) па звестках App Annie (2021), у дзясятцы паводле версіі Sensor Tower (2020). Заснаваная ў 2017 годзе, у ПВТ з 2018-га.
Гульні SayGames перыядычна станавіліся сусветнымі хітамі.
— Sandy Balls трапіла ў лік самых прарыўных у свеце за 2019 год.
— Johny Trigger стала самай папулярнай мабільнай гульнёй у свеце ў студзені 2020.
— Sushi roll 3D заняла трэцяе месца ў спісе самых папулярных гульняў снежня 2020.
— DOP2 Delete one Part ўвайшла ў топ-3 самых прарыўных у свеце гульняў па загрузках у студзені-сакавіку 2021.
— Merge Animals 3D стала самай папулярнай у свеце гульнёй у лістападзе 2021.
На гэты момант у партфоліа паблішара 50+ запушчаных праектаў і больш за 2,5 мільярда загрузак па ўсім свеце.
Адзін з самых вядомых стартапаў выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі





