45-гадовы мінчук пасля працы піў дома гарэлку, гэта не спадабалася яго брату, які зрабіў заўвагу. Пакрыўджаны мужчына выклікаў міліцыю, але ў выніку ў пастарунак забралі яго, а не брата.
У міліцыі на мінчука склалі пратакол і адпусцілі. Па дарозе ён набыў яшчэ гарэлкі і вярнуўся дадому. На гэты раз брат паабяцаў выклікаць псіхіятрычную брыгаду. Таму, каб не абвастраць сітуацыю, мінчук вырашыў пераначаваць у гасцініцы.
Але з-за свайго стану і кепскага зроку мужчына пераблытаў гасцініцу з корпусам БДПУ на вуліцы Магілёўскай. Дзверы аказаліся зачыненымі, таму ён пачаў шпурляць у іх каменне.
У выніку хулігана затрымалі. Яго будуць судзіць за хуліганства.





