Мінздароўя: За суткі 1403 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі ў Беларусі зафіксаваныя 1403 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1 074 чалавекі.
Учора паведамлялася пра 1944 выпадкі.
Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 730 207 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 722 295 пацыентаў.
За мінулыя суткі памерлі 10 чалавек (за ўвесь час — 5 959), выкананыя 6 339 тэстаў, паведамляе Мінздароўя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ