Уладзімір Янукевіч, фота «Інтэкс-Прэс»

Уладзімір Янукевіч, фота «Інтэкс-Прэс»

Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў, паведамляе БАЖ.

Як патлумачыў Уладзімір Янукевіч, справа тычыцца не выдання Intex-Press, а іншага прадпрыемства — ПУП «Цэнтр Рунь», якое займаецца рэкламай.

«Я з’яўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА «Выдавеці дом «Інтэкс-прэс», — распавёў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным планшэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю».

У выніку Уладзіміра Янукевіча прыцягнулі да адказнасці як фізічную асобу, хаця паводле матэрыялаў справы, ён праходзіў як дырэктар ПУП «Цэнтр Рунь».

Такім чынам, Уладзімір Янукевіч пакараны штрафам памерам 20 базавых велічынь: цяпер гэта складае 640 рублёў. Акрамя таго, паводле рашэння суда, на карысць дзяржавы быў канфіскаваны планшэт.

Рэдактар баранавіцкага выдання кажа, што абскарджваць рашэнне райсуда ён не збіраецца. «У сучасных умовах гэта проста выкінутыя сродкі. А нам трэбна ўтрымаць рэдакцыю, на якую працягваецца ціск», — адзначае Уладзімір Янукевіч.

Нагадаем, напрыканцы 2021 года Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press. У загадзе міністра Уладзіміра Пярцова, паведамлялася, што прычынай блакіроўкі былі «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0