Фота: sztu.customs.gov.ru
Пры аглядзе грузавога адсека аўтамабіля «ГАЗ» было выяўлена 99 каробак з цыгарэтамі, вырабленымі ў Беларусі. Кіроўца не меў ніякіх дакументаў не толькі на тавар, але і на машыну.
Папярэдні кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 млн расійскіх рублёў.
На кіроўцу пакуль складзена 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: за кіраванне транспартным сродкам з падробленымі дзяржаўнымі рэгістрацыйнымі знакамі і за кіраванне транспартным сродкам, не незарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку.





