Вучань 4-га класа не мог самастойна выбрацца з ледзяной вады і пачаў клічаць на дапамогу. Ягоныя крыкі пачуў мясцовы жыхар. Разам з участковым міліцыянерам выцягнулі хлопца на бераг і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу. Неўзабаве прыехала «хуткая».
Хлопчык цяпер у бальніцы, яго жыццю нішто не пагражае.





