Thilo Schmuelgen / Reuters / Scanpix / LETA

Thilo Schmuelgen / Reuters / Scanpix / LETA

Акрамя святароў, сярод удзельнікаў кампаніі — выкладчыкі рэлігійных школ, супрацоўнікі царкоўных адміністрацый і людзі, якія працуюць у царкве як валанцёры.

Актывісты # OutInChurch выступілі з шэрагам патрабаванняў, сярод якіх:

перагледзець «дыскрэдытацыйныя пастулаты» царкоўнага вучэння аб сэксуальнасці, сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасцях з улікам палажэнняў сучаснай тэалогіі і навукі;

змяніць царкоўнае працоўнае права так, каб ЛГБТ-людзі маглі адкрыта працаваць без дыскрымінацыі і пагрозы звальнення;

перастаць адмаўляць ЛГБТ-людзям і парам у благаслаўленні і доступе да сакрамэнтаў.

Часткай кампаніі таксама стаў дакументальны фільм Wie Gott uns schuf («Якімі нас стварыў Бог»), дзе людзі адкрыта або ананімна распавядаюць пра досвед жыцця і працы ў царкоўных структурах са сваёй гендэрнай і сэксуальнай ідэнтычнасцю. Петыцыя ў падтрымку #OutInChurch набрала больш за 11 тысяч подпісаў.

Арганізатары #OutInChurch расказалі, што іх натхніў калектыўны камінг-аўт 185 нямецкіх актораў і акторак, якія адкрыта назвалі сябе лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі, транс-квір, інтэрсэкс-людзьмі і небінарнымі персонамі ў лютым 2021 года. Акцёры і актрысы апублікавалі маніфест, у якім выступілі супраць любых формаў дыскрымінацыі, папрасілі аб падтрымцы і заявілі: «Свет мяняецца, і мы ўсе ўносім свой уклад!»

У 2020 годзе папа Рымскі Францыск стаў першым пантыфікам, які падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў. Ён таксама неаднаразова казаў, што Каталіцкая царква павінна шанаваць усіх вернікаў без залежнасці ад іх сэксуальнай арыентацыі. Пры гэтым Ватыкан адмаўляецца дабраслаўляць аднаполыя саюзы, лічачы шлюб «непарыўным саюзам мужчыны і жанчыны, якія заключаюцца для нараджэння новага жыцця».

Чытайце таксама:

У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0