Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Вікіпедыя.
«З-за прабоя ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне, — сказаў прадстаўнік «Мінсктранса» Віктар Дамарад. — Гэта наступства асядання пароў солі з-за багатага пасыпання праезнай часткі антыгалалёдным рэагентам».
Праблемы ўзніклі ў аўторак на праспекце Дзяржынскага, дзе была пашкоджаная кантактная сетка і спыняліся тралейбусы. Каля станцыі метро «Пятроўшчына» іскрыліся тралейбусныя драты. Рух там быў адноўлены толькі да 21-й гадзіны.
З-за адключэння напружання на кантактнай сетцы тралейбусы спыняліся і ў іншых раёнах сталіцы. У 21:37 гэта адбылося на Арлоўскай вуліцы і праспекце Пушкіна (у абодвух кірунках).





