Енс Столтэнберг. Фота: Ale_Mi / depositphotos.com
На думку Столтэнберга, для развязання ўкраінска-расійскага крызісу яшчэ застаюцца дыпламатычныя магчымасці, але гэта запатрабуе дээскалацыі з боку Расіі і гатоўнасці Масквы ўступіць у палітычныя перамовы з НАТА.
Столтэнберг таксама заявіў, што НАТА адкажа на прапановы Расіі па гарантыях бяспекі і накіруе свае прапановы ў пісьмовым выглядзе да канца гэтага тыдня.
«Мы пазначым, што мы гатовыя абмяркоўваць кантроль над узбраеннямі, раззбраенне, празрыстасць ваенных вучэнняў, механізмы зніжэння рызыкі і іншыя пытанні, якія тычацца еўрапейскай бяспекі. Мы таксама гатовыя выслухаць занепакоенасць Расіі»,
— сказаў генсак альянсу.
Чытайце таксама:
Краіны НАТА абвясцілі аб перакіданні дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу
Генеральны сакратар NATO заклікаў Расію адвесці войскі ад мяжы з Украінай
Зянон Пазняк: Захад і НАТА абсалютна не разумеюць, што адбываецца





