Зіма — складаны перыяд для рыбы. З-за моцнага пахаладання ў вадаёмах рэзка зніжаецца колькасць бесхрыбтовых, водарасцяў і планктону, што прыводзіць да павышэння канкурэнцыі сярод рыбы і пошуку прыдатнага месца для зімоўкі, піша Newgrodno.by.

Малая затока на Нёмане ў Гродзенскім раёне — як раз такі ўчастак. Тут пад 20-сантыметровым пластом лёду на глыбіні двух метраў тоны рыбы шукаюць спакою.

Аднак сотні рыбакоў з усяго раёна штогод адпраўляюцца сюды па лёгкую рыбу. Іх не палохае ні колькасць канкурэнтаў, ні тонкі лёд, ні візіты інспектараў — занадта вялікая спакуса прывезці дадому пабольш здабычы.

Асабліва заўзятыя браканьеры карыстаюцца не проста вудамі, а баграмі.

Рыбакі шырокімі размашыстым рухамі проста збіраюць з глыбіні рыбу, паралельна пакідаючы мноства ірваных ран на тых асобінах, якіх не ўдалося забагрыць. Фактычна гэта самае сапраўднае жывадзёрства.

Год таму пасля скаргаў работнікі МНС распілавалі лёд, такім чынам пакінуўшы рыбакоў без здабычы.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, колькі бясстрашных рыбакоў сабралася ў рыбным месцы на Нёмане ФОТАФАКТ

У Гродне міліцыя і МНС ліквідавалі «рыбнае месца» на Нёмане ФОТАФАКТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0