Літоўская чыгунка не будзе перавозіць прадукцыю «Беларуськалія», як таго прасілі тры беларускія кампаніі-пасярэднікі.
Прадпрыемства паведаміла, што адхіліла заяўкі кампаній аб перавозцы калійных угнаенняў. У прэс-рэлізе, аднак, гаворыцца, што, калі яны прадставяць новыя заяўкі з новымі аргументамі, то спатрэбіцца трывалая прававая аснова для адхілення такіх заявак.
Літоўская чыгунка таксама атрымала і заяўкі яшчэ дзвюх кампаній — літоўскай Lit Salt Trade і Belintertrans Baltik — на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалія». Наконт першай з іх ЛЧ ужо звярнулася ва ўрадавую камісію нацыянальнай бяспекі, а наконт другой — плануе звярнуцца.
Чытайце таксама:
Тры кампаніі звярнуліся да Літоўскай чыгункі, каб перавозіць беларускі калій у абыход санкцый. Што пра іх вядома?
Літоўская чыгунка: заявак на перавозку грузаў «Беларуськалія» пасля 1 лютага пакуль не было
Латвія: Транзіт угнаенняў з Беларусі праз краіну немагчымы





