Фота ТАСС
Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі Андрэй Турчак, піша РБК.
«Лічу, што ў гэтых умовах Расія павінна аказаць Луганскай і Данецкай народным рэспублікам неабходную дапамогу ў выглядзе паставак асобных відаў узбраення для павышэння іх абараназдольнасці і стрымлівання ваеннай агрэсіі, якую відавочна рыхтуе Кіеў», — сказаў ён.
Турчак адзначыў, што ў «Адзінай Расіі» з трывогай ставяцца да «накачвання» Украіны смяротнай зброяй, якую пастаўляюць практычна ўсе вядучыя краіны НАТА ў вельмі вялікіх маштабах.
«Колькасць абстрэлаў Луганскай і Данецкай абласцей у разы павялічылася. Гінуць мірныя людзі. А ў гэты час заходнія куратары падштурхоўваюць украінскую хунту да прамога ўварвання на Данбас, узбройваюць нацбаты, для якіх героі — Бандэра і Гітлер, а свастыка — іх шанаваны знак», — дадаў Турчак.
Таксама кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» Уладзімір Васільеў звярнуўся да ўладаў Расіі з просьбай аказаць дапамогу «ДНР» і «ЛНР», паставіўшы ваенную прадукцыю.
«Звяртаемся да кіраўніцтва нашай краіны аказаць дапамогу Луганскай і Данецкай рэспублікам у выглядзе паставак неабходнай для стрымлівання агрэсіі ваеннай прадукцыі, а таксама распачаць усе неабходныя меры для бяспекі іх грамадзян», - заявіў ён.
Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій
ЗША папярэдзілі Беларусь пра «рашучы і хуткі адказ», калі Украіну атакуюць з нашай тэрыторыі





