У нумарах гатэля для ўдзельнікаў Алімпіяды 2022 года, якая стартуе ў Пекіне 4 лютага, арганізатары пакінулі па пяць прэзерватываў, піша Reuters.
Вырабы спакаваныя ў канверты ў колерах алімпійскай эмблемы з выявай кітайскага ліхтарыка.
Пры гэтым на Гульнях дзейнічаюць каранавірусныя абмежаванні, якія прадпісваюць спартсменам захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры. Арганізатары загадалі звесці фізічныя кантакты да мінімуму і забаранілі пацісканне рук і абдымкі.
Прэзерватывы традыцыйна раздаюць на Алімпійскіх гульнях з 1988 года для прафілактыкі ВІЧ.





