Экспрэс-тэст на ВІЧ. Фота: iStock
У даведачнай лініі мінскіх аптэк не адразу зразумелі, што пытанне пра экспрэс-тэст на ВІЧ: падумалі, што на каранавірус, і потым пачалі тлумачыць, як і дзе шукаць. Пасля ўдакладнення на хвіліну замяліся.
«Так, зараз праверу… Так, вы ведаеце, цяпер няма па горадзе, паставак не было»,
— адказалі на лініі.
Вытворца экспрэс-тэстаў, якія яшчэ нядаўна можна было знайсці ў беларускіх аптэках, — кампанія «Мультытаб». Там пацвердзілі, што цяпер тэстаў няма. Праўда, паабяцалі, што яны зноў з'явяцца ў продажы ўжо ў лютым. А пра прычыны знікнення нічога не сказалі.





