Фота МНС.
Пляма на Свіслачы была выяўлена каля маста праз раку ў раёне Нямігі.
На месца здарэння накіраваліся ратавальнікі і супрацоўнікі УП «Гаррамліўнесцёк». Спецыялісты правялі візуальнае абследаванне акваторыі ўздоўж берагавой лініі Свіслачы, мору рыбы выяўлена не было.
У месцы плямы ратавальнікі паставілі бонавыя загародкі, праз гэта расцяканне яе лакалізавана. Адкуль узялася пляма, пакуль што не паведамляюць.





