Суддзя Таццяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы), і ч. 2 арт. 235 (адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).

Пра гэтую справу і самога Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га Дзмітрый працаваў у Галоўным упраўленні ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак. Можна меркаваць, што Самсонаў быў звязаны са злівамі размоў высокапастаўленых чыноўнікаў, якія пасля сталі вядомыя грамадскасці.

Чытайце таксама:

Крыніцы: судзяць падпалкоўніка ваеннай разведкі, ён мог быць звязаны са злівамі размоваў высокапастаўленых чыноўнікаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0