Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 34-гадовага мужчыну, які здымаў у былога хакеіста кватэру.
Паюл збіраўся прадаваць яе і прасіў кватэранта з’ехаць, але той адмаўляўся.
У дзень забойства па той жа прычыне ўзнік канфлікт, які скончыўся забойствам — маладому чалавеку нанеслі шматлікія ўдары сякерай, ад якіх ён памёр.
У 2018-19 гадах Паюл гуляў за хакейныя клубы «Брэст» і «Авіятар» з Беларусі.





