«Як стаць тыранам» (2021, ЗША)

Жанр: дакументальны міні-серыял, гісторыя, біяграфія.

Рэжысёр: Джона Бекор, Ёнас Бэл Пашт, Пол Дэктар.

Дакументальны серыял расказвае пра дыктатараў, якія ўвайшлі ў гісторыю, а таксама пра тое, на што гатовы пайсці такія людзі, каб утрымаць уладу ў сваіх руках.

Усяго ў серыяла 6 эпізодаў: «Захапіце ўладу» — пра гісторыю Адольфа Гітлера, « Знішчыце супернікаў» — аб Садаме Хусэйне, «Кіруйце пры дапамозе страху» — пра Ідзі Аміна, «Кантралюйце праўду» — пра Іосіфа Сталіна, «Стварыце новае грамадства» — пра гісторыю Муамара Кадафі, «Кіруйце вечна» — аб дынастыі Кім у Паўночнай Карэі.

«Хрусталёў, машыну!» (1998, Францыя)

Жанр: драма, камедыя.

Рэжысёр: Аляксей Герман.

«Хрусталёў, машыну!» — рэальная рэпліка, кінутая Лаўрэнціем Берыям, калі той пакідаў цела Сталіна, які памёр у сябе на лецішчы ў самым пачатку вясны 1953 года.

Іван Хрусталёў — гэбіст, які дзяжурыў на дачы ў той дзень. Але галоўны герой гісторыі, канешне, не ён. І не Берыя. І нават не Сталін, які памірае.

У цэнтры апавядання — генерал-лекар Кленскі, якому на працягу некалькіх дзён даводзіцца трапіць у няласку партыі (ён праходзіць па так званай «справе лекараў» — сфабрыкаваным абвінавачванням у адрас вядучых савецкіх дактароў, якія нібыта атруцілі партыйных лідараў), перажыць жорсткае згвалтаванне бандай нібыта ўцёклых зэкаў па загадзе ўсё тых жа вярхоў і нарэшце назад упасці ў літасць і ўдастоіцца «гонару» выратаваць жыццё, паміраючага правадыра, што яму не ўдаецца.

«Скрозь снег» (2013, Паўднёвая Карэя)

Жанр: навуковая фантастыка.

Рэжысёр: Пон Чжун Хо.

Тэхнагенная катастрофа цалкам знішчыла жыццё на Зямлі, справакаваўшы наступ новага ледніковага перыяду. Усё, што ўдалося захаваць, у тым ліку рэшткі раслін, жывёл і людзей, — змясцілася ў бясконца доўгім цягніку, што вось ужо цэлых сямнаццаць гадоў імчыцца без прыпынкаў па трансеўразійскай магістралі.

У першых вагонах — эліта, у сярэдзіне — сярэдні клас, у хвасце — бяспраўныя абарванцы, якія мруць ад голаду і хвароб (адзіны прадукт харчавання для найніжэйшай касты — брыдкае пратэінавае жэле).

Адзіны шанец змяніць становішча рэчаў — падняць мяцеж і прабіцца праз увесь цягнік да кабіны машыніста, дзе сядзіць таямнічы дыктатар Уілфард. Бо ў любога цягніка, як і ў любой несправядлівасці, павінен быць канец.

«Вялікі дыктатар» (1940, ЗША)

Жанр: палітычная сатыра, трагікамедыя.

Рэжысёр: Чарлі Чаплін.

Нацысцкая Германія, якая толькі што развязала Другую сусветную, паўстала ў інтэрпрэтацыі коміка выдуманай дзяржавай пад сугучнай назвай Таманія. А месца Гітлера заняў дыктатар па імені Адэноід Хінкель. Пратаганістам жа выступіў габрэйскі цырульнік, па злой іроніі лёсу які апынуўся як дзве кроплі вады падобны на новага кіраўніка.

Сюжэт карціны грунтуецца на недарэчным кур’ёзе, у выніку якога дыктатара неіснуючай краіны Таманіі выпадкова блытаюць з беглым цырульнікам габрэйскага паходжання, як дзве кроплі вады на яго падобнага. У выніку чаго расіст і антысеміт трапляе ў канцэнтрацыйны лагер, дзе падвяргаецца катаванням сваіх жа салдат, а просты габрэй, некалі гнаны за сваю нацыянальнасць, атрымлівае шанец выступіць перад народам дружалюбнай дзяржавы.

«Забіць дракона» (1988, СССР)

Рэжысёр: Марк Захараў.

Жанр: драма, фэнтэзі.

Нашчадак легендарнага героя, рыцар Лансялот, аказваецца ў горадзе, які знаходзіцца са старадаўніх часоў пад прыгнётам Дракона, які валодае тут неабмежаванай уладай. Жыхары ўжо даўно змірыліся са становішчам спраў, і ніхто нават не наракае на яго. Некаторыя і зусім баяцца змен і не жадаюць, каб іх пазбаўлялі ад цяжкага ярма. Аднак Лансялот не змог стаць безуважным назіральнікам такога стану рэчаў. Даведаўшыся, што нявінная дзяўчына можа стаць ахвярай пачвары, рыцар выклікае яго на бой.

«Цар» (2009, Расія)

Рэжысёр: Павел Лунгін.

Жанр: гістарычная драма.

1565 год. Кіраванне Івана Грознага. Русь разадрана голадам і лівонскай вайной. Верныя слугі Івана Грознага, апрычнікі, залілі краіну крывёй. У кожным гатовы яны ўбачыць валадара ворага. Галоўны закон для іх — цар. Адзіны, хто пайшоў супраць царскай волі і апрычных зладзействаў, — мітрапаліт Філіп, верны сябар дзяцінства Івана Грознага. Ён узвысіў голас свой і прынёс сябе ў ахвяру. Гэтае супрацьстаянне раскажа пра тое, на што была здольная Русь і ў падзенні і ў велічы духу.

«Гарбата з Мусаліні» (1999, Італія)

Жанр: драма.

Рэжысёр: Франка Дзефірэлі.

Фларэнцыя, 1934 год. Злавесны дыктатар Мусаліні і яго паплечнікі прыбіраюць уладу ў Італіі да сваіх рук. Але ў залітай сонцам соннай Фларэнцыі ўсё ідзе па-старому. Тут вядзе сытае, мернае і ўмеранае існаванне пярэстая кампанія пажылых лэдзі з Амерыкі і Брытаніі, празваных мясцовымі жартаўнікамі «скарпіёнкамі».

«Працэс» (Расія, 2018)

Рэжысёр: Сяргей Лазніца.

Жанр: дакументальны.

Унікальныя архіўныя кадры рэканструююць адзін з першых судовых працэсаў, задуманых сталінскім рэжымам.

Масква, 1930 год. Калонная зала Дома Саюзаў. Група высокапастаўленых эканамістаў і інжынераў абвінавачваецца ў змове з мэтай дзяржаўнага перавароту. Сцвярджаецца, што яны заключылі таемны пакт з прэм’ер-міністрам Францыі Раймонам Пуанкарэ, мэтай якога з’яўляецца знішчэнне савецкай улады і аднаўленне капіталізму. Усе абвінавачанні сфабрыкаваныя, і абвінавачаныя вымушаны прызнаць злачынствы, якіх яны ніколі не ўчынялі. Суд выносіць смяротныя прысуды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0