Смяротнасць у 2021 годзе павялічылася да 2,44 млн чалавек, а нараджальнасць склала 1,4 млн чалавек. У параўнанні з 2020 годам колькасць памерлых вырасла на 320 тысяч чалавек (з 2,124 млн), з 2019 — больш чым на 600 тысяч (1,8 млн).

За кошт міграцыйнага прытоку у 350 тысяч чалавек змяншэнне пастаяннага насельніцтва Расіі за 2021 год склала амаль 693 тысячы чалавек. У апошні раз насельніцтва скарачалася так хутка ў 2002 годзе, калі змяншэнне склала 686 тысяч.

Эксперты звязваюць такое рэзкае скарачэнне са «звышсмяротнасцю ад COVID-19». З пачатку пандэміі ад каранавіруса і яго наступстваў памерла больш за мільён чалавек, сведчаць падлікі незалежных экспертаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у краіне зафіксавана амаль 330 тысячаў смерцяў ад кавіду.

У Беларусі даныя па смяротнасці схаваныя. У жніўні мінулага года было апублікаванае даследаванне даных, атрыманых ад «Кіберпартызанаў» — хакераў, якія заявілі пра ўзлом сістэмы «Пашпарт» у Беларусі. Яно паказвае, што з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021 года залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамлялі ўлады.

Падчас Паслання народу 28 студзеня Лукашэнка заявіў, што пераходзіць да кантролю за смяротнасцю — праз два гады ад пачатку пандэміі. Невядома, як ён гэта здолее — Белстат кажа, што даныя па смяротнасці нават за 2020 год пакуль не гатовыя. 

У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе

Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0