На Нацыянальным прававым партале Беларусі апублікаваны тэкст пастановы ўрада ад 16 лістапада 2021 года, згодна з палажэннямі якога змяняюцца правілы карыстання газам у побыце.
Цяпер паводле абноўленых Правіл карыстання газам у побыце, спажыўцы абавязаныя заключыць дзве дамовы або падзяліць раней заключаную на дзве. Першую на газазабеспячэнне, другую — на тэхнічнае абслугоўванне бытавых газавых прыбораў.
Адзначаецца таксама, што ўтрыманне газавага абсталявання ў спраўным стане і яго абслугоўванне становяцца клопатам уласніка. Тычыцца гэта як грамадзян, фізічных асоб, так і арганізацый, юрыдычных асоб.