Колькі грошай за 2021 год вярнулі знешнім крэдыторам

Знешні дзярждоўг на 1 студзеня склаў 18,2 млрд даляраў. Месяцам раней гэтая сума была такой жа. У параўнанні з пачаткам 2020 года знешні дзярждоўг скараціўся на 0,4 млрд даляраў з улікам курсавых розніц, або на 1,9%.

«У 2021 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную 1 млрд 273,1 млн дал., пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу склала 1 млрд 609 млн даляраў», — паведамляе Мінфін.

У каго канкрэтна Мінск займаў у 2021 годзе, ведамства не паведамляе. Паводле звестак, на пачатак лістапада мінулага года сярод асноўных крэдытораў беларускай эканомікі значыліся: урад Расіі, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Фонд міжнароднага развіцця АПЕК, Экспартна-імпартны банк Кітая, а таксама Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і Паўночны інвестыцыйны банк (СІБ).

Раней у Мінфіне заяўлялі, што дзярждоўг стаў праблемай для эканомікі.

Якая сітуацыя па ўнутраным дзярждоўгу

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 студзеня склаў 11,8 млрд руб. (месяцам раней — 11,9 млрд руб.). У параўнанні з пачаткам мінулага года, ён вырас на 2 млрд руб. (з улікам курсавых розніц), або на 19,9%.

У Мінфіне ўдакладняюць, што за 2021 год было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 237,8 млн дал. і 191 млн руб. кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 333,1 млн дал. і 145 млн руб.

Дзярждоўг Беларусі на 1 студзеня 2021 года складаў 57,8 млрд руб., павялічыўшыся за мінулы год на 13 млрд рублёў, або на 29%. Знешні дзярждоўг за год вырас на 8,4% — да 18,6 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0