Інгрыда Шыманіце. Фота: DELFI / Andrius Ufartas
Шыманіце сказала:
«Самы бяспечны спосаб скасавання дамовы — гэта заўсёды скасаванне дамовы па пагадненні бакоў, але паколькі такога скасавання ў гэтым выпадку было б складана чакаць, я ўпэўненая, што юрысты, якія аналізавалі сітуацыю, ацанілі ўсе наступствы».
«Іншы бок, без сумневу, па цалкам зразумелых прычынах, верагодна, будзе і пагражаць, і запалохваць, кажучы, што ён звернецца ва ўсе суды свету, арбітраж.
У рамках тых міжнародных пагадненняў і двухбаковых пагадненняў, якія прадугледжваюць такую магчымасць, мы не можам гэтага прадухіліць, але юрысты дастаткова добра ацанілі рызыкі»,
— падкрэсліла літоўская прэм'ерка.
Па словах Шыманіце, зварот «Беларуськалія» ў суд — нармальная з'ява, і галоўная праблема ў гэтай сітуацыі — пытанне рэпутацыі.
«Думаю, што асноўнае пытанне — гэта пытанне рэпутацыі кампаніі, якая знаходзіцца пад кантролем дзяржавы, і верагоднасць патрапляння ў спіс кампаній, у дачыненні да якіх прымяняюцца санкцыі нашым стратэгічным партнёрам (ЗША)», — дадала яна.
«Беларуськалій», уключаны ў санкцыйны спіс ЗША, абскарджвае ў судзе рашэнне ўрада Літвы аб скасаванні доўгатэрміновага кантракта з гэтай кампаніяй на перавозку ўгнаенняў праз краіну.
Чытайце таксама:
Сёння вечарам праз Літву пройдуць апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»
Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі
Міністр замежных спраў Літвы: Рызыкі, што транзіт беларускіх калійных угнаенняў будзе працягнуты, ліквідаваныя





