Калі адбудзецца скарачэнне супрацоўнікаў амбасады, якія маюць беларускае грамадзянства, то фактычна не будзе магчымасці нармальнага функцыянавання і аховы дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША. У сувязі з гэтым не выключаецца магчымасць яго закрыцця.
Па каментар у Дзяржаўны дэпартамент ЗША звярнулася Радыё Свабода і атрымала наступны адказ ад прэсавага прадстаўніка:
«Пасольства ЗША ў Мінску застаецца адкрытым і выконвае дыпламатычныя і консульскія функцыі ў падтрымку амерыканскіх грамадзян. Ад чэрвеня 2021 года беларускія ўлады неаднаразова рабілі захады, каб пагоршыць кадравы склад пасольства ЗША ў Мінску і абцяжарыць правядзенне яго працы. Мы ўдзельнічаем у дыскусіях з беларускім Міністэрствам замежных спраў, каб гарантаваць працяг бяспечнай працы пасольства ЗША ў Мінску».





